Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/06/17/908133_856974/
Дата раздрукоўкі: 26.06.2017 13:32
17.06.2017 16:34 Эканоміка, Фінансы

"Банк БелВЭБ" знізіў стаўкі па крэдытах для суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу

Мінск, 17 чэрвеня. "Банк БелВЭБ" знізіў стаўкі па крэдытах для суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу, што выдзяляюцца ў межах сумеснай праграмы з Банкам развіцця, у сувязі са зніжэннем 14 чэрвеня стаўкі рэфінансавання.

Як паведамляе "Банк БелВЭБ", у рамках праграмы прапанаваны шырокі пералік крэдытных прадуктаў для розных сфер дзейнасці на развіццё бізнесу з дапамогай набыцця (рэканструкцыі, мадэрнізацыі, будаўніцтва, капітальнага рамонту) асноўных сродкаў і/або нематэрыяльных актываў па прывабных працэнтных стаўках.

Цяпер прадпрыемствы малога і сярэдняга бізнесу змогуць скарыстацца крэдытнай падтрымкай у "Банку БелВЭБ" па праграме Банка развіцця па стаўках ад 10% гадавых.

Праграма падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу рэалізуецца Банкам развіцця са жніўня 2014 года. Двухузроўневы механізм праграмы прадугледжвае даванне Банкам развіцця рэсурсаў для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў суб'ектаў малога бізнесу.

14 чэрвеня Нацбанк знізіў стаўку рэфінансавання на 1% да 13% гадавых. Зніжэнне ключавой стаўкі прыводзіць у тым ліку да змяншэння кошту крэдытных рэсурсаў на банкаўскім рынку.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН