Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/06/18/908154_908155/
Дата раздрукоўкі: 26.06.2017 13:37
18.06.2017 11:16 Палітыка, Эканоміка

Перамовы па стварэнні адзінага рынку нафты і газу Беларусі і Расіі пройдуць у канцы чэрвеня

Мінск, 18 чэрвеня. Перамовы па стварэнні адзінага рынку нафты і газу Беларусі і Расіі пройдуць у канцы чэрвеня. Такая інфармацыя прагучала ў праграме "Нашы навіны" ў вячэрнім эфіры тэлеканала ОНТ 17 чэрвеня. Экспертныя групы ўкладваюцца ў графік, распрацаваны ўрадамі дзвюх краін. Пра гэта, як паведамляе тэлеканал, заявіў 17 чэрвеня віцэ-прэм'ер Расіі Аркадзь Дварковіч.

"Пытанне паставак нафты для беларускіх НПЗ (гэта 24 мільёны тон штогод) урэгулявана на найбліжэйшыя тры гады. Адкрытай пакуль застаецца толькі газавая тэма, — гаварылася ў рэпартажы ОНТ. — Але і яна, лічыць расійскі віцэ-прэм'ер, будзе знятая ў найбліжэйшы час. Цяпер бакі ўзгадняюць агульныя падыходы для стварэння адзінага рынку на тэрмін да 2025 года. Збліжэнне ў фарміраванні цэн на энерганосьбіты павінна забяспечыць роўныя ўмовы для суб'ектаў гаспадарання Беларусі і Расіі.

"У нас усе дамоўленасці па гэтым, наступным і 2019 годзе дасягнуты. І пастаўлена задача да канца года ўзгадніць і зацвердзіць прынцыпы будучага супрацоўніцтва, каб ужо і на перыяд да 2025 года. Цяпер гэтыя кансультацыі ідуць. Усё ў парадку, мы ў графіку. Усё зробім", — сказаў Дварковіч.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН