Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/06/18/908166_908167/
Дата раздрукоўкі: 18.08.2017 21:11
18.06.2017 13:14 Эканоміка, Фінансы

"Альфа-Банк" запусціў картачны трэйд-ін — гатовы бясплатна памяняць карткі "БСБ Банка" і іншых банкаў

Мінск, 18 чэрвеня. Беларускі "Альфа-Банк" запусціў картачны трэйд-ін — гатовы памяняць кліентам іншых банкаў патрыманыя плацежныя карты на новыя, але больш высокага класа і з бясплатным трохгадовым перыядам.

Як паведамілі ў "Альфа-Банку", памяняць старыя карты на новыя могуць кліенты любых банкаў. Асноўнай аўдыторыяй, як чакаецца, стануць кліенты "БСБ Банка", які 26 чэрвеня спыняе працаваць з фізічнымі асобамі. Схемай трэйд-ін таксама змогуць скарыстацца дзейныя ўладальнікі картак "Альфа-Банка".

Сутнасць механізму такая: наўзамен старой карты любога банка выдаецца новая, прычым з больш высокім статусам. Так, дзейныя Visa Electron або Maestro ў "Альфа-Банку" бясплатна абмяняюць на MasterCard Standard Pay Pass, а Visa Classic і стандартны MasterCard — на MasterCard Gold Pay Pass. А карты Visa Gold і MasterCard Gold гатовыя абмяняць да Visa Platinum.

Усе карты выдаюцца ў адной з трох валют (беларускія рублі, долары ці еўра) і з бясплатным трохгадовым перыядам — на працягу гэтага тэрміну камісію за карыстанне браць не будуць.

Каб памяняць карту, трэба наведаць любы офіс "Альфа-Банка" ў адным з 16 гарадоў Беларусі. На месцы папросяць прад'явіць дзейную картку, прапануюць адкрыць бягучы рахунак, папоўніць яго (на 100 рублёў і больш) і пачакаць імянную карту.

"Мы прагназуем вялікую цікавасць кліентаў іншых банкаў да такой схемы. Атрымаць карту больш высокага ўзроўню наўзамен старой можа кожны, незалежна ад таго, дзе ён цяпер абслугоўваецца. Важна і тое, што мы прапаноўваем гэты механізм дзейным кліентам. Так што абмежаванняў няма", — растлумачылі ў "Альфа-Банку".
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН