Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/06/19/908201_558899/
Дата раздрукоўкі: 23.07.2017 19:40
19.06.2017 10:20 Грамадства

Пад Мінскам загінуў аматар экстрэмальных забаў, распачатая крымінальная справа ў дачыненні да арганізатара роўпджампінгу

Мінск, 19 чэрвеня. Ва ўпраўленні Следчага камітэта па Мінску распачатая справа на падставе ч. 1 арт. 144 КК (прычыненне смерці з-за неасцярожнасці) у дачыненні да індывідуальнага прадпрымальніка, які займаецца арганізацыяй роўпджампінгу.

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік СК Беларусі Юлія Ганчарова, 18 чэрвеня ў пасёлку Сосны ў выніку скачка з пляцоўкі трубы кацельні, размешчанай на вышыні 70 метраў, загінуў малады чалавек 1990 года нараджэння. Прыблізна ў 16.00 роўпджампер упаў на зямлю на вачах у людзей.

Следчымі праведзены агляд месца здарэння, да якога прыцягваліся спецыялісты МНС і Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. Прызначаная судова-медыцынская экспертыза.

З месца здарэння ўзятае абсталяванне і рыштунак, якія выкарыстоўваліся для арганізацыі скачка. Праводзяцца допыты сведак.

Арганізатар скачка затрыманы, з ім працуюць следчыя.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН