Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/06/19/908219_445566/
Дата раздрукоўкі: 21.11.2017 16:39
19.06.2017 11:03 Эканоміка

У студзені—маі рост прамысловай вытворчасці ў Мінску паскорыўся да 7%

Мінск, 19 чэрвеня. У студзені—маі 2017 года аб'ём прамысловай вытворчасці Мінска ў наяўных цэнах склаў 6 млрд 46 млн рублёў, ці ў супастаўных цэнах на 7% больш, чым за такі ж перыяд 2016 года, паведаміла галоўнае статыстычнае ўпраўленне сталіцы.

Рост прамысловай вытворчасці ў Мінску назіраецца з пачатку гэтага года: у студзені — на 7,4%, студзені—лютым — на 5,6%, студзені—сакавіку — на 5,4%, студзені—красавіку — на 7%.

У тым ліку ў горназдабыўной прамысловасці ў студзені—маі рост склаў 7%, апрацоўчай — 6,6%, у забеспячэнні электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам — 11,4%.

У водазабеспячэнні, зборы, апрацоўцы і выдаленні адходаў, дзейнасці па ліквідацыі забруджванняў вытворчасць знізілася на 0,8%.

Аб'ём прамысловай вытворчасці ў маі 2017 года да мая 2016 года вырас на 11,4%.

У 10 з 13 галін апрацоўчай прамысловасці аб'ём прамысловай вытворчасці за студзень—май 2017 года перавысіў узровень студзеня—мая 2016 года. Найбольшы прырост назіраўся: у вытворчасці тэкстыльных вырабаў, адзення, вырабаў са скуры і футра — на 19,1%; вытворчасці вылічальнай, электроннай і аптычнай апаратуры — на 16%; вытворчасці хімічных прадуктаў — на 14,3%; вытворчасці транспартных сродкаў і абсталявання — на 13,4%; вытворчасці асноўных фармацэўтычных прадуктаў і фармацэўтычных прэпаратаў — на 12,1%; вытворчасці электраабсталявання — на 9%.

Зніжэнне прамвытворчасці адбылося ў металургіі — на 2,4%, вытворчасці іншых гатовых вырабаў, у сферы рамонту, мантажу машын і абсталявання — на 6,8%, нафтаперапрацоўцы — на 57,4%.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН