Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/06/19/908241_112233/
Дата раздрукоўкі: 23.07.2017 19:40
19.06.2017 12:13 Грамадства

У Хойніцкім раёне ў металічным вагончыку лесапункта згарэў рабочы

Гомель, 19 чэрвеня. У Хойніцкім раёне ў металічным вагончыку згарэў мужчына.

Як паведамляе Гомельскае абласное ўпраўленне МНС, узгаранне ў лесе непадалёк ад вёскі Дубровіца здарылася 18 чэрвеня. Пасля прыбыцця выратавальнікаў да месца выкліку адбывалася гарэнне металічнага вагончыка для рабочых і ляснога подсцілу блізу яго.

Падчас тушэння пажару пад згарэлымі будаўнічымі канструкцыямі вагончыка быў знойдзены труп мужчыны 1958 года нараджэння, рабочага Васілевіцкага лесапункта ААТ "Гомельдрэў".

Агнём вагончык знішчаны. Прычына пажару высвятляецца. Праверку праводзіць Хойніцкі раённы аддзел следчага камітэта.
Алена Германовіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН