Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/06/19/908280_908281/
Дата раздрукоўкі: 26.09.2017 12:17
19.06.2017 14:23 Спорт

У кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў БАТЭ згуляе з чэмпіёнам Арменіі або Андоры

Мінск, 19 чэрвеня. У штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне 19 чэрвеня адбылося лёсаванне кваліфікацыйных раўндаў новага сезона футбольнай Лігі чэмпіёнаў.

Чэмпіён Беларусі барысаўскі БАТЭ пачне выступленне з другога кваліфікацыйнага раўнду. Сапернікам БАТЭ стане пераможца пары першага раўнда "Алашкерт" (Арменія) — "Санта-Калома" (Андора). Абодва клубы з'яўляюцца чэмпіёнамі сваіх краін.

Матчы першага раўнда пройдуць 27/28 чэрвеня і 4/5 ліпеня. Першую сустрэчу 2-га раўнда БАТЭ правядзе на сваім полі 11 або 12 ліпеня, другую ў гасцях — 18 або 19 ліпеня.
Аляксандр Ванковіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН