Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/06/19/908288_908289/
Дата раздрукоўкі: 21.11.2017 00:04
19.06.2017 16:02 Палітыка

МЗСы Беларусі і Расіі адзначылі важнасць правядзення сумесных кампаній у сацыяльных сетках

Мінск, 19 чэрвеня. Чарговы раўнд беларуска-расійскіх кансультацый паміж МЗС па пытаннях інфармацыйнага суправаджэння знешнепалітычнай дзейнасці прайшоў 19 чэрвеня ў Мінску.

Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, беларускі бок на мерапрыемстве ўзначаліў начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, расійскі — намеснік дырэктара дэпартамента інфармацыі і друку МЗС Аляксандр Бікантаў.

У ходзе кансультацый абмеркаваны вопыт выкарыстання дыпламатычнымі ведамствамі дзвюх краін сучасных механізмаў працы ў інфармацыйнай сферы, у тым ліку інструментаў лічбавай дыпламатыі. У гэтым кантэксце адзначана важнасць правядзення сумесных інфармацыйных кампаній у сацыяльных сетках, прымеркаваных да сумесных памятных дат і значных падзей у гісторыі дзвюх краін, гаворыцца ў паведамленні.

Асаблівую ўвагу бакі надалі пытанням інфармацыйнага суправаджэння функцыянавання Еўразійскага эканамічнага саюза, у прыватнасці намаганням дзвюх краін, накіраваным на павышэнне міжнароднага аўтарытэту ЕАЭС.

Закранута таксама праблематыка ўзаемадзеяння па інфармацыйных пытаннях у рамках міжнародных арганізацый.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН