Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/06/19/908292_908293/
Дата раздрукоўкі: 23.06.2017 09:48
19.06.2017 16:31 Грамадства

Пад Кобрынам "БМВ" знёс мачту лініі электраперадачы і ўрэзаўся ў агароджу, кіроўца памёр у бальніцы

Брэст, 19 чэрвеня. У вёсцы Акцябр Кобрынскага раёна 18 чэрвеня прыблізна ў 1.40 адбылося ДТЗ са смяротным зыходам.

Як паведамляе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама, 45-гадовы мясцовы жыхар на "БМВ" ехаў па праездзе ад вуліцы Дарожнай да вуліцы Савецкай і не справіўся з кіраваннем аўтамабіля. Ён наехаў на мачту лініі электраперадачы і агароджу.

Кіроўца атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне Кобрынскай цэнтральнай раённай бальніцы У 7.05 ён памёр.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. Устаноўлена, што аўтамабіліст не быў прышпілены рамянямі бяспекі.
Ларыса Шыганава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН