Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/06/21/908576_589647/
Дата раздрукоўкі: 22.11.2017 21:18
21.06.2017 13:01 Грамадства

МНС: З-за непагадзі ў Беларусі былі абясточаныя прыкладна 500 населеных пунктаў, паваленыя больш за 40 дрэў

Мінск, 21 чэрвеня. Паводле аператыўных звестак, з прычыны праходжання навальнічнага фронту з парывамі ветру да 21 м/с 20 чэрвеня зафіксаваныя 42 выпадкі падзення дрэў, паведаміла прэс-служба МНС.

У Брэсцкай вобласці зафіксаваныя 6 выпадкаў падзення дрэў, у Віцебскай — 11, Гомельскай — 1, Гродзенскай — 4, Мінскай — 19, Мінску — 1. У выніку пашкоджаныя восем легкавых аўтамабіляў. Пацярпелых няма.

Работнікамі МНС і іншых арганізацый праводзіліся работы па распілоўцы і прыбіранні паваленых дрэў. У Слуцкім раёне зафіксаваныя выпадкі пашкоджання дахаў жылых дамоў і гаспадарчых пабудоў, для вызначэння ўрону працуе раённая камісія па надзвычайных сітуацыях. Вядуцца аднаўленчыя работы.

Згодна са звесткамі ДВА "Белэнерга", на працягу сутак на тэрыторыі краіны перыядычна парушалася электразабеспячэнне 483 населеных пунктаў. Па стане на 6.00 21 чэрвеня без электразабеспячэння заставаліся дзевяць населеных пунктаў.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН