Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/06/30/910021_12345/
Дата раздрукоўкі: 15.12.2017 22:55
30.06.2017 12:54 Палітыка, Грамадства

Паводле інфармацыі супрацоўніка СІЗА, Міраслаў Лазоўскі таксама вызвалены, але пакуль яго ніхто не бычыў

Мінск, 30 чэрвеня. З мінскага СІЗА № 1 выпушчаныя ўсе фігуранты справы "Белага легіёна", паведаміў журналістам супрацоўнік следчага ізалятара.

Нагадаем, прыкладна апоўдні з СІЗА выйшаў Віктар Мароз — былы член "Белага легіёна", кіраўнік адной з мінскіх фірмаў. Не выходзіў з ізалятара толькі Міраслаў Лазоўскі — кіраўнік "Белага легіёна" (арганізацыя не існуе ўжо больш за 15 гадоў). Як паведаміла журналістам яго сяброўка, грамадская актывістка Ніна Шыдлоўская, месцазнаходжанне Лазоўскага пакуль не вядомае — дома яго няма.

Каля СІЗА № 1 пакуль застаюцца больш за дзесятак журналістаў і грамадскіх актывістаў, якія чакаюць навін аб Міраславе Лазоўскім.
Сяргей Каралевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН