Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/07/05/910561_456321/
Дата раздрукоўкі: 21.11.2017 16:48
05.07.2017 11:50 Палітыка

У Мінску праходзіць чарговы раўнд перамоў па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны

Мінск, 5 ліпеня. У Мінску 5 ліпеня праходзіць чарговы раўнд перамоў па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны.

Як паведамляе ў "Твітэры" МЗС Беларусі, перамовы пачаліся з сустрэч падгруп трохбаковай кантактнай групы. Сустрэчы праходзяць у комплексе "Дыпсэрвіс-хол" у закрытым для прэсы рэжыме.

Папярэдні раўнд перамоў у Мінску адбыўся 21 чэрвеня. Тады бакі дамовіліся аб "хлебным перамір'і" на перыяд збору ўраджаю з 24 чэрвеня па 31 жніўня, аднак у першы ж дзень перамір'я бакі традыцыйна абвінавацілі адзін аднаго ў парушэннях мінскіх дамоўленасцяў.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН