Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/07/06/910762_910763/
Дата раздрукоўкі: 21.10.2017 00:35
06.07.2017 11:16 Грамадства

Лукашэнка: Вучэнні "Захад-2017" — гэта значны крок ва ўдасканаленні сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі дзяржавы

Мінск, 6 ліпеня. Сумесныя беларуска-расійскія вучэнні "Захад-2017" — гэта значны крок ва ўдасканаленні сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі дзяржавы, заявіў Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі ўшанавання выпускнікоў вышэйшых ваенных навучальных устаноў і вышэйшага афіцэрскага складу 6 ліпеня.

"Многія з вас у верасні гэтага года прымуць удзел у сумесным стратэгічным вучэнні ўзброеных сіл Беларусі і Расіі "Захад-2017". Гэта значны крок у падрыхтоўцы Узброеных сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў, ва ўдасканаленні сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі Беларусі", — цытуе Лукашэнку прэс-служба прэзідэнта.

Важнае месца пры забеспячэнні нацыянальнай бяспекі таксама адводзіцца Міністэрству па надзвычайных сітуацыях, адзначыў кіраўнік дзяржавы. "Выпускнікам ВНУ сістэмы МНС трэба будзе працягнуць работы па абароне насельніцтва ад надзвычайных сітуацый і іх наступстваў. Выкарыстоўваць эфектыўныя спосабы рэагавання на аварыі, катастрофы і стыхійныя бедствы, якія ўзнікаюць. Палепшыць грамадзянскую абарону краіны і арганізаваць бяспеку пры будаўніцтве Беларускай атамнай электрастанцыі", — сказаў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, "з улікам узрастання тэрарыстычнай небяспекі ў свеце, актывізацыі незаконнай міграцыі, распаўсюджвання наркотыкаў, увозу зброі неабходна ўдасканальваць сістэму забеспячэння пагранічнай бяспекі дзяржавы". "Гэтыя ж рызыкі аказваюць істотны ўплыў на стан грамадскай бяспекі. У сувязі з гэтым сур'ёзнага паляпшэння патрабуе праца органаў унутраных спраў па арганізацыі бяспечнага жыцця і дзейнасці грамадзян", — дадаў Лукашэнка.

Адным з прыярытэтных кірункаў у дзейнасці афіцэраў усіх сілавых ведамстваў ён назваў выхаванне ў падначаленых пачуцця патрыятызму, гатоўнасці да абароны дзяржавы.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН