Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/07/09/911267_586473/
Дата раздрукоўкі: 17.08.2017 04:58
09.07.2017 11:44 Палітыка

ПА АБСЕ не ўключыла ў выніковую дэкларацыю рэзалюцыю аб сітуацыі ва Усходняй Еўропе з крытыкай Беларусі

Мінск, 9 ліпеня. Парламенцкая асамблея АБСЕ пасля галасавання 9 ліпеня ў Мінску не ўключыла ў выніковую дэкларацыю рэзалюцыю "Палажэнне ва Усходняй Еўропе" з крытыкай Азербайджана, Беларусі і Расіі.
Перад галасаваннем дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Валерый Варанецкі адзначыў "канструктыўны і станоўчы характар" дакумента, але заявіў, што беларуская дэлегацыя не можа падтрымаць "канфрантацыйную і непрафесійна падрыхтаваную рэзалюцыю аб становішчы ва Усходняй Еўропе.

У сваю чаргу прадстаўнік расійскай дэлегацыі заявіў, што Расія не падтрымлівае гэтую рэзалюцыю, як і рэзалюцыю "Аднаўленне суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны".

У выніку дэлегаты ПА АБСЕ прынялі рашэнне правесці дадатковае галасаванне па рэзалюцыі "Палажэнне ва Усходняй Еўропе". Паводле вынікаў галасавання 43 дэлегаты выказаліся за і столькі ж — супраць уключэння гэтай рэзалюцыі ў Мінскую дэкларацыю, 29 — устрымаліся.

Старшыня ПА АБСЕ Крысцін Мутанен назвала гэта вельмі незвычайнай сітуацыяй. "Мы абмеркавалі правілы працэдуры. Згодна з імі, калі рэзалюцыя не атрымлівае большасці галасоў, яна не ўключаецца ў выніковую дэкларацыю сесіі", — сказала яна.

Рашэнне ПА АБСЭ аб неўключэнні рэзалюцыі "Палажэнне ва Усходняй Еўропе" ў дэкларацыю выклікала бурную рэакцыю беларускай дэлегацыі — яе прадстаўнікі апладзіравалі, а член Савета Рэспублікі Сяргей Гайдукевіч крычаў у залу: "Дзякуй вам!"
Таццяна Каравянкова, Сяргей Каралевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН