Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/07/10/911434_123456/
Дата раздрукоўкі: 17.08.2017 04:59
10.07.2017 18:28 Грамадства

Заканчваецца падрыхтоўка войскаў сувязі да вучэнняў "Захад-2017"

Мінск, 10 ліпеня. З 10 па 14 ліпеня на тэрыторыі Беларусі праводзяцца тактыка-спецыяльныя вучэнні войскаў сувязі Узброеных сіл (ТСВ).

Як паведамляе прэс-служба беларускага абароннага ведамства, дадзеныя вучэнні з'яўляюцца заключным — практычным — этапам падрыхтоўкі войскаў сувязі да сумесных стратэгічных вучэнняў узброеных сіл Беларусі і Расіі "Захад-2017" (ССВ), падчас якіх будзе разгорнута сістэма сувязі на новых і мадэрнізаваных сродках і комплексы сувязі, што прынятыя на ўзбраенне.

Галоўнай мэтай мерапрыемства з'яўляецца павышэнне ўзроўню гатоўнасці і здольнасці органаў кіравання і войскаў сувязі забяспечыць арганізаванае разгортванне сістэмы і войскаў сувязі рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл), устойлівае функцыянаванне ў інтарэсах кіравання войскамі (сіламі) у ходзе аперацыі РГВ (С), а таксама планамерная і эфектыўная падрыхтоўка да сумесных вучэнняў.

У вучэннях возьмуць удзел вайскоўцы ўпраўлення сувязі Генеральнага штаба, злучэнняў, воінскіх часцей і падраздзяленняў сувязі Узброеных сіл Беларусі, а таксама галоўнага ўпраўлення сувязі, упраўленні сувязі Заходняй ваеннай акругі, воінскіх часцей і падраздзяленняў войскаў сувязі Узброеных сіл РФ.

У ходзе ТСВ плануецца выканаць, у прыватнасці, задачы па забеспячэнні арганізаванага вылучэння воінскіх часцей і падраздзяленняў сувязі ў раёны разгортвання вузлоў і ліній сувязі і ажыццяўлення набору сувязяў у інтарэсах вузлоў сувязі рухомых пунктаў кіравання. Трэба будзе выканаць нарматывы па разгортванні палявых вузлоў сувязі рухомых пунктаў кіравання Узброеных сіл, ВПС і войскаў СПА, Сіл спецыяльных аперацый, аператыўных камандаванняў, злучэнняў і вайсковых часцей у прызначаных раёнах разгортвання. Таксама намечана забяспечыць узаемадзеянне сістэмы сувязі Узброеных сіл з сеткай электрасувязі агульнага карыстання Беларусі, узаемадзеянне з сістэмай сувязі Узброеных сіл РФ у інтарэсах кіравання войскамі.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН