Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/07/17/912309_147852/
Дата раздрукоўкі: 23.07.2017 19:44
17.07.2017 13:38 Эканоміка, Фінансы

Курсы долара ЗША і еўра працягнулі зніжэнне на таргах БВФБ

Мінск, 17 ліпеня. На Беларускай валютна-фондавай біржы 17 ліпеня беларускі рубель трэція таргі запар ўмацоўваецца да еўра і долара ЗША.

Паводле выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0087 рубля (0,39%) і склаў 2,2331 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0132 рубля (0,67%) да 1,9513 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0157 рубля (0,48%) і склаў 3,3025 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Сёння раніцай ф'ючарсы на нафту гатунку Brent павысіліся на 0,08% да 48,95 долара за бараль. Ф'ючарсы на амерыканскую нафту WTI да гэтага часу таргаваліся блізу 46,58 долара за бараль (на 0,09% вышэй за папярэдняе закрыццё).

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс ЦБ, на 11.30 знізіўся на 0,8149 рубля і склаў 59,0657 рубля.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН