Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/07/23/913119_448231/
Дата раздрукоўкі: 17.08.2017 04:58
23.07.2017 12:58 Грамадства

Для ўдзелу ў сумесных спецыяльных вучэннях з 23 ліпеня ў Беларусь пачнуць прыбываць падраздзяленні матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Заходняй ваеннай акругі ВС РФ

Мінск, 23 ліпеня. У межах планавай падрыхтоўкі да сумесных стратэгічных вучэнняў узброеных сіл Беларусі і Расіі "Захад-2017" адбудуцца сумесныя спецыяльныя вучэнні з органамі ваеннага кіравання, злучэннямі, вайсковымі часцямі і арганізацыямі тылавога, тэхнічнага (матэрыяльна-тэхнічнага) забеспячэння ВС дзвюх краін.

Як паведамляе прэс-служба беларускага Міністэрства абароны, з 23 ліпеня для ўдзелу ў вучэннях у Беларусь пачнуць прыбываць падраздзяленні матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Заходняй ваеннай акругі Узброеных сіл РФ.

Беларускім і расійскім вайскоўцам неабходна будзе сумесна ажыццявіць падрыхтоўку пунктаў і сродкаў кіравання злучэннямі, вайсковымі часткамі і арганізацыямі тылавога, тэхнічнага (матэрыяльна-тэхнічнага) забеспячэння ўзброеных сіл дзвюх краін, а таксама абсталяваць раёны (участкі мясцовасці) практычных дзеянняў войскаў (сіл).
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН