Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/07/24/913252_458967/
Дата раздрукоўкі: 21.11.2017 16:48
24.07.2017 19:14 Палітыка

Макей: У нашым разуменні перспектыва ўрэгулявання крызісу на ўсходзе Украіны ў найбліжэйшай будучыні адсутнічае

Мінск, 24 ліпеня. "У нашым разуменні, на жаль, перспектыва ўрэгулявання крызісу на ўсходзе Украіны ў найбліжэйшай будучыні адсутнічае", — заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей падчас візіту ў Славенію 24 ліпеня.

"Для таго каб гэта адбылося, для таго каб ўсталяваліся мір і спакой у гэтым рэгіёне, трэба, каб усе бакі беспярэчна выконвалі мінскія дамоўленасці. Сёння гэтага няма", — прыводзіць словы Макея прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства.

"Калі мы бачым, — працягнуў дыпламат, — што гэтага няма, значыць, магчыма, трэба падумаць аб арганізацыі яшчэ адной сустрэчы, магчыма, у тым жа самым "нармандскім фармаце", а магчыма, з прыцягненнем іншых гульцоў, якая дазволіла б удасканаліць гэтыя дамоўленасці, заключаныя ў 2015 годзе, і вызначыць дакладны механізм кантролю за выкананнем гэтых дамоўленасцяў. І тады, магчыма, гэты прагрэс ўрэгулявання сітуацыі на ўсходзе Украіны быў бы больш значным".

"Хачу паўтарыць, што гаворка ішла пра сустрэчу ў "нармандскім фармаце", магчыма, з удзелам нейкіх дадатковых гульцоў, а не пра сустрэчу паміж Расіяй, Украінай і Беларуссю", — падкрэсліў Макей.

"Прэзідэнт Беларусі, — нагадаў ён, — некалькі дзён таму наведаў Украіну з афіцыйным візітам і абмяркоўваў у тым ліку гэтыя пытанні з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам. Беларусь зацікаўленая ў тым, каб крызіс у нашай суседняй краіне, паўднёвай суседцы, як мага хутчэй спыніўся".
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН