Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/08/02/914382_258963/
Дата раздрукоўкі: 26.09.2017 14:04
02.08.2017 12:24 Палітыка

У Мінску праходзіць чарговы раўнд перамоў па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне

Мінск, 2 жніўня. У Мінску 2 жніўня праходзіць чарговы раўнд перамоў па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне.

Як паведамляе МЗС Беларусі ў "Твітэры", перамовы традыцыйна пачаліся з сустрэчы падгруп трохбаковай кантактнай групы і праходзяць у "Прэзідэнт-гатэлі" ў закрытым для прэсы рэжыме.

Папярэдні раўнд перамоў адбыўся ў Мінску 19 ліпеня.

21 чэрвеня ўдзельнікі трохбаковай (Расія — Украіна — АБСЕ) кантактнай групы на сустрэчы ў Мінску дамовіліся аб "хлебным перамір'і" на перыяд збору ўраджаю, з 24 чэрвеня па 31 жніўня. Аднак у першы ж дзень перамір'я бакі традыцыйна абвінавацілі адзін аднаго ў парушэннях мінскіх дамоўленасцяў.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН