Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/08/02/by_media_kizim2/
Дата раздрукоўкі: 16.12.2017 21:38
02.08.2017 15:50 Відэа, Грамадства

Пасол Украіны пра канфлікт на Данбасе: Баевікам не патрэбныя іх ваеннапалонныя

У інтэрв`ю БелаПАН пасол Украіны ў Беларусі Ігар Кізім расказаў пра канфлікт на Данбасе.

Ігар Кізім: "Украінскі бок зрабіў усё для таго, каб ажыццявіць абмен палоннымі. Але з таго боку пастаянна ўзнікаюць нейкія дадатковыя патрабаванні, напрыклад па новай праверцы спісаў і гэтак далей. Ім не патрэбны гэты абмен. Калі Украіна за кожнага свайго грамадзяніна, воіна, абаронцу гатовая аддаць у тры разы больш, то баевікам вяртанне іх палонных не патрэбнае. Не кажучы ўжо пра тое, што тыя з іх, якія сёння з`яўляюцца асуджанымі і адбываюць пакаранне ва Украіне, прама кажуць, што не жадаюць вяртацца на часова не падкантрольныя Украіне тэрыторыі Данбаса. У іх няма жадання аддаваць нашых палонных. А што адбываецца з іх людзьмі, ім усё роўна, таму што гэта для іх разменная карта. Колькі ўжо было сказана, колькі сустрэч і праверак праведзена, але ўсё застопарылася.

Акрамя таго, на пасяджэннях групы вырашаецца шмат пытанняў эканамічнага плану. Напрыклад, няма электрычнасці — як арганізаваць пастаўкі і плату за іх. Ці як арганізаваць допуск рамонтных брыгад, каб водазабеспячэнне было наладжана. І ўсе гэтыя пытанні вырашаюцца ў рамках пасяджэнняў кантактнай групы і яе падгруп".
Відэа Сяргея Сацюка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН