Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/08/02/by_media_shtadler/
Дата раздрукоўкі: 21.10.2017 07:56
02.08.2017 12:29 Фота

"Штадлер Мінск" прэзентаваў "самыя доўгія трамваі сярод краін СНД"

    Паглядзець Паглядзець
На заводзе "Штадлер Мінск" (Фаніпаль Дзяржынскага раёна) пачалася вытворчая прыёмка першых шасці трамваяў, вырабленых для Санкт-Пецярбурга.

"Гэта трамвайны вагон з нашай прадуктовай серыі "Мяцеліца", які ад кліента атрымаў назву "Чыжык". Гэта самы доўгі вагон сярод краін СНД. Амаль 34 метры. 66 месцаў для сядзення, пасажыраўмяшчальнасць — 376 чалавек. Вельмі магутны трамвай. Паскарэнне больш чым тры квадратныя метры за секунду. Калі параўноўваць з машынай, то можна сказаць, што ў яго поўны прывад. У яго восем электрарухавікоў. Гэта самы лепшы і сучасны трамвай, які хутка будзе ездзіць у Расіі", — хваліць мадэль дырэктар ЗАТ "Штадлер Мінск" Філіп Брунер.

Трамвай мае дзве кабіны кіравання. Ён абсталяваны сістэмамі кандыцыянавання і падліку пасажыраў, відэаназіраннем, разеткамі USB, Wi-Fi і інш.
Фота Сяргея Балая, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН