Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/08/03/914550/
Дата раздрукоўкі: 15.12.2017 22:55
03.08.2017 13:05 Грамадства

Рух салідарнасці "Разам" патрабуе спыніць рэпрэсіі супраць незалежных прафсаюзаў

Мінск, 3 жніўня. Рух салідарнасці "Разам" патрабуе спыніць рэпрэсіі супраць незалежных прафсаюзаў, неадкладна вызваліць актывіста прафсаюза РЭП Ігара Комліка і закрыць крымінальную справу.

"Звяртаем увагу на тое, што незаконныя і брутальныя дзеянні сілавых структураў рэжыму Лукашэнкі супраць незалежных прафсаюзаў адбываюцца за паўтара месяца да пачатку беларуска-расійскіх вайсковых вучэнняў "Захад-2017" і выглядаюць спробай зачысткі беларускай грамадзянскай супольнасці, каб нейтралізаваць мірныя пратэстныя акцыі", — адзначаецца ў заяве.

"Разам" заклікае беларускую і міжнародную грамадскасць да кампаніі салідарнасці з незалежным прафсаюзным рухам Беларусі.

Раней з заявай у падтрымку незалежных прафсаюзаў выступілі прадстаўнікі Беларускага нацыянальнага кангрэса.

Камітэт дзяржаўнага кантролю (КДК) распачаў крымінальную справу ў дачыненні да старшыні незалежнага прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара арганізацыі Ігара Комліка па фактах ухілення ад выплаты падаткаў. Яны абвінавачваюцца ў тым, што ў "мэтах асабістага ўзбагачэння адкрылі ад імя прафсаюза рахункі ў замежных банках, на якія пастаянна паступалі буйныя сумы грашовых сродкаў (гаворка ідзе пра сотні тысяч долараў ЗША)".

Фядыніч і Комлік былі затрыманыя 2 жніўня і дастаўленыя на допыт у КДК. Фядыніча пасля допыту адпусцілі, Комлік адпраўлены ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН