Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/08/03/by_media_grafiti/
Дата раздрукоўкі: 17.08.2017 04:52
03.08.2017 15:03 Фота

Да 500-годдзя беларускай Бібліі партрэт Скарыны ўпрыгожыць сцяну аднайменнага ўніверсітэта ў Гомелі

    Паглядзець Паглядзець
Малады гомельскі архітэктар Дзмітрый Казлюк за свае грошы ўпрыгожвае графіці сцяну Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. Мастаку прыйшла ідэя намаляваць партрэт асветніка плошчай 64 квадратныя метры з цытатай "Святло ведаў перамагае цемру невуцтва".

Дзмітрый збіраў грошы на свой праект, але неабходная сума так і не набралася. Таму мастак вырашыў маляваць графіці за свае сродкі, а суму, якой не хапае, папрасіў у адміністрацыі ВНУ.

Да 6 жніўня, калі ў краіне шырока адзначаць 500-годдзе беларускага кнігадрукавання (першай беларускай друкаванай кнігай была Біблія Скарыны), графіці павінна быць скончана.

"Вобраз Скарыны ў асацыяцыі з аднайменнай ВНУ будзе прыцягваць увагу да нацыянальнай мовы з дапамогай слогана. Малюнак можа стаць памятным месцам лінеек на першае верасня і іншых падзей. І гледзячы на гэты роспіс, людзі па-іншаму паглядзяць на гісторыю і нацыянальную мову. А ўніверсітэт задасць іншым ВНУ модную тэндэнцыю папулярызацыі беларускай гісторыі, мовы і культуры праз візуалізацыю вобразаў", — тлумачыць сваю ідэю аўтар.

На стварэнне графіці Дзмітрыя натхніла нараджэнне сына, які маральна падтрымлівае бацьку падчас работ (на фота). На роспіс сцены пайшло каля двух тыдняў.
Фота БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН