Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/08/04/by_media_opposition/
Дата раздрукоўкі: 26.09.2017 08:32
04.08.2017 15:16 Фота

Прадстаўнікі апазіцыі асудзілі рэпрэсіі ў дачыненні да незалежных прафсаюзаў

    Паглядзець Паглядзець
Рэпрэсіі супраць незалежнага прафсаюза РЭП — помста ўладаў за яго актыўны ўдзел у вясновых акцыях пратэсту супраць дэкрэта "аб дармаедстве", лічаць прадстаўнікі апазіцыі. Пра гэта гаворыцца ў рэзалюцыі, якая прынятая 3 жніўня ў Мінску ўдзельнікамі круглага стала салідарнасці з незалежнымі прафсаюзамі.

"Дыктатура баіцца масавых выступаў восенню і зачышчае палітычнае поле. Так званая крымінальная справа — усяго толькі прыкрыццё для расправы", — гаворыцца ў дакуменце, які падпісалі вядомыя палітыкі і грамадскія актывісты, у тым ліку Уладзімір Някляеў, Анатоль Лябедзька, Юрась Губарэвіч, Аляксей Янукевіч , Павел Севярынец, Віталь Рымашэўскі, Ірына Вештард, Андрэй Бандарэнка, Ілья Дабратвор і іншыя.
Фота Андрэя Аляксандрава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН