Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/08/09/915176_456698/
Дата раздрукоўкі: 20.08.2017 14:41
09.08.2017 15:37 Эканоміка, Фінансы

Мінфін 21 жніўня пачне размяшчэнне чарговага выпуску аблігацый на 50 млн долараў

Мінск, 9 жніўня. Міністэрства фінансаў Беларусі неўзабаве пачне размяшчэнне валютных дзяржаўных аблігацый 244-га выпуску аб'ёмам 50 млн долараў, паведамляе сайт міністэрства.

Прамы продаж дзяржаблігацый для фізічных асоб будзе праводзіцца праз Беларускую валютна-фондавую біржу з 21 жніўня па 27 снежня. Намінальны кошт адной валютнай аблігацыі складае 1 тыс. долараў ЗША. Стаўка даходу — 4,4% гадавых. Тэрмін абарачэння валютных дзяржаблігацый складзе 1.901 дзень, дата іх пагашэння — 4 лістапада 2022 года.

Выплата працэнтнага даходу падзеленая на 11 перыядаў, у асноўным у лютым і жніўні кожнага наступнага года.

Папярэдні выпуск аблігацый Мінфіна для фізічных асоб на 50 млн долараў быў ажыццёўлены ў пачатку чэрвеня, каштоўныя паперы ў поўным аб'ёме былі выкупленыя за пяць дзён.

Законам аб рэспубліканскім бюджэце на 2017 год прадугледжаная эмісія ўнутраных валютных дзяржаблігацый на 360 млн долараў. Гэты аб'ём быў дасягнуты ўжо паводле вынікаў першага паўгоддзя.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН