Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/08/10/915283_445566/
Дата раздрукоўкі: 20.08.2017 14:40
10.08.2017 13:26 Эканоміка, Фінансы

На таргах БВФБ курсы долара і еўра знізіліся

Мінск, 10 жніўня. На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 10 жніўня беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра, але аслабеў да расійскага рубля.

Паводле вынікаў таргоў курс долара знізіўся на 0,0021 рубля (0,11%) да 1,9516 рубля.

Курс еўра зменшыўся на 0,0067 рубля (0,29%) і склаў 2,2878 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0012 рубля (0,04%) і склаў 3,2587 беларускага рубля.

У курсаўтварэнні Нацбанк Беларусі выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Згодна са звесткамі СМІ, сёння раніцай сусветныя цэны на нафту выраслі. Кошт кастрычніцкіх ф'ючарсаў на паўночнаморскую нафтавую сумесь маркі Brent павялічыўся на 0,80% да 53,12 долара за бараль. Кошт вераснёўскіх ф'ючарсаў на нафту маркі WTI вырас на 0,56% да 49,84 долара за бараль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі Маскоўскай біржы, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка РФ, на 11.30 па маскоўскім часе знізіўся на 3,13 капейкі і склаў 59,9298 рубля.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН