Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/08/10/915292_478569/
Дата раздрукоўкі: 20.08.2017 14:41
10.08.2017 14:11 Эканоміка, Фінансы

"Тэхнабанк" пачынае выплаты па чэках такс-фры ў Гомелі і Магілёве

Мінск, 10 жніўня. ААТ "Тэхнабанк" пачынае выплаты па чэках такс-фры ў Гомелі і Магілёве, паведамілі ў фінансавай установе.

У Гомелі з 15 жніўня атрымаць выплаты па чэках такс-фры можна ў аддзяленні ААТ "Тэхнабанк" на вуліцы Савецкая, 60 (універмаг "Гомель").

У Магілёве з 22 жніўня вяртанне выплат па сістэме такс-фры будзе ажыццяўляцца ў аддзяленні банка па Мінскай шашы, 31 (гандлёвы цэнтр "Парк Сіці").

Выплаты будуць рабіцца па чэках сістэм такс-фры: Global Blue, Tax Free Premier, Tax Free Worldwide, Tax Card, Litofolija, Innova Tax Free.

Раней выплаты па вяртанні ПДК ажыццяўляліся толькі ў аддзяленнях банка ў Мінску.

Падатак на дададзены кошт у розных краінах, дзе дзейнічае сістэма такс-фры, можа складаць ад 3 да 25%.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН