Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/08/11/915394_915395/
Дата раздрукоўкі: 15.12.2017 22:56
11.08.2017 13:14 Эканоміка, Фінансы

Мінпрацы: Даходы насельніцтва і мінімальная зарплата за ліпень індэксавацца не будуць

Мінск, 11 жніўня. Грашовыя даходы насельніцтва і мінімальная зарплата за ліпень 2017 года індэксавацца не будуць, паведамляе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі.

Гэта звязана з тым, што індэкс спажывецкіх цэн не перавысіў пяціпрацэнтны парог да месяца іх папярэдняй індэксацыі (студзень 2017 года), адзначае Мінпрацы. Паводле звестак Белстата, за ліпень у дачыненні да чэрвеня спажывецкія цэны знізіліся на 0,1%.

Да грашовых даходаў адносяцца: зарплата, стыпендыі навучэнцам і клінічным ардынатарам, стыпендыі работнікам, накіраваным на павышэнне кваліфікацыі, перападрыхтоўку, стажыроўку ў вочнай (дзённай) форме навучання ў іншы населены пункт, якія атрымліваюцца з бюджэтных крыніц, і зарплата дзяржслужачых і прыраўнаваных да іх асоб, грашовае забеспячэнне ваеннаслужачых, асоб радавога і начальніцкага складу, грашовае забеспячэнне ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, сувораўцаў, выхаванцаў воінскіх часцей, курсантаў ваенных навучальных устаноў.

Акрамя таго, паколькі індэкс спажывецкіх цэн за ліпень 2017 года не перавысіў пяціпрацэнтнага парога да месяца перагляду базавай велічыні (студзеня 2017 года), устаноўленыя ад яе дапамогі па беспрацоўі і стыпендыі грамадзянам у перыяд прафесійнай падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі па накіраванні органа па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарадскога, раённага выканаўчага камітэта не індэксуюцца.

Індэксацыі таксама не падлягае ўстаноўлены 1 студзеня 2017 года памер мінімальнай заработнай платы (265 рублёў).

Насельніцтву, якое атрымлівае даходы на тэрыторыі Беларусі з іншых крыніц, кампенсацыя стратаў ад інфляцыі ажыццяўляецца па падставах, прадугледжаных калектыўнымі дагаворамі (пагадненнямі).
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН