Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/08/11/915408_915409/
Дата раздрукоўкі: 20.08.2017 14:41
11.08.2017 13:22 Эканоміка, Фінансы

Долар ЗША і еўра падаражэлі на апошніх таргах тыдня

Мінск, 11 жніўня. 11 жніўня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель здаў пазіцыі ў дачыненні да долара ЗША і еўра.

Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0071 рубля (0,31%) і склаў 2,2947 рубля.

Курс долара вырас на 0,0005 рубля (0,03%) і склаў 1,9521 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0122 рубля (0,37%) і склаў 3,2465 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Сусветныя цэны на чорнае золата раніцай у пятніцу зніжаліся. Кастрычніцкія ф'ючарсы на нафту маркі Brent упалі на Лонданскай біржы ICE Futures на 0,92% да 51,42 долара ЗША за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 пятніцы вырас на 25,75 капейкі, склаўшы 60,1873 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН