Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/08/11/915441_445566/
Дата раздрукоўкі: 15.12.2017 22:55
11.08.2017 14:39 Эканоміка, Фінансы

Для рэалізацыі дзяржпраграмы развіцця аграрнага бізнесу Беларусі на 2016—2020 гады выдзяляецца дадатковае фінансаванне

Мінск, 11 жніўня. Пастановай Савета міністраў ад 9 жніўня № 597 унесеныя дапаўненні і змяненні ў дзяржаўную праграму развіцця аграрнага бізнесу ў Рэспубліцы Беларусь на 2016—2020 гады.

Як паведамляе прэс-служба ўрада, у прыватнасці дзяржаўная праграма развіцця аграрнага бізнесу ў Беларусі на 2016—2020 гады прыводзіцца ў адпаведнасць з нормамі ўказа № 289 ад 25 ліпеня 2016 года "Аб парадку фармавання, фінансавання, выканання і ацэнкі эфектыўнасці рэалізацыі дзяржаўных праграм" у частцы дэталізацыі мерапрыемстваў падпраграм дзяржаўнай праграмы па крыніцах фінансавання. Дзяржаўная праграма таксама дапаўняецца падпраграмай "Забеспячэнне агульных умоў функцыянавання аграпрамысловага комплексу".

Пастановай прадугледжанае дадатковае фінансаванне ў 2017 годзе мерапрыемстваў па будаўніцтве пладасховішчаў (11,5 млн рулёў) і малочна-таварных ферм (60 млн рублёў) за кошт крэдытных рэсурсаў, а таксама дадатковае фінансаванне праекта ДП "ЖодзінаАграПлемЭліта" "Будаўніцтва свінагадоўчага комплексу, рэпрадуктара 1-га парадку на 1 тыс. асноўных свінаматак у в. Расошнае Смалявіцкага раёна" ў аб'ёме 4 млн 487,3 тыс рублёў за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

Акрамя таго, унесеныя змены ў пастанову Савета міністраў "Аб крэдытаванні дзяржаўных праграм і мерапрыемстваў у 2017 годзе" ў частцы ўключэння фінансавання ў 2017 годзе ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" мерапрыемстваў па будаўніцтве пладасховішчаў ў аб'ёме 11,5 млн рублёў і змяншэння ліміту крэдытавання з 34,53 млн рублёў да 23,03 млн рублёў мерапрыемстваў па будаўніцтве комплексаў па гадоўлі і адкорме свіней з улікам дынамікі асваення крэдытных рэсурсаў.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН