Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/08/11/915516_12345/
Дата раздрукоўкі: 23.11.2017 19:27
11.08.2017 20:13 Грамадства, Эканоміка

Ва ўсіх літоўскіх пунктах пропуску на мяжы здарыўся праграмны збой

Мінск, 11 жніўня. Ва ўсіх літоўскіх пунктах пропуску на мяжы здарыўся збой праграмнага забеспячэння, паведамляе Дзяржпагранкамітэт Беларусі.

"Паводле інфармацыі, якая паступіла ад сумежнага боку, у пунктах пропуску "Мядзінінкай" ("Каменны Лог"), "Лаварышкес" ("Катлоўка"), "Шальчынінкай" ("Беняконі"), "Райгардас" ("Прывалка") з-за збою ў праграмным забеспячэнні папярэдне да 17 жніўня мытнае афармленне грузавога транспарту пры руху як на ўезд, так і на выезд у Літву будзе ажыццяўляцца ў ручным рэжыме", — гаворыцца ў паведамленні ДМК.

У сувязі з гэтым беларускія пагранічнікі рэкамендуюць грамадзянам і перавозчыкам, якія плануюць паездкі ў Літву, улічваць гэтую інфармацыю і выбіраць альтэрнатыўныя маршруты руху.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН