Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/08/11/915524_12345/
Дата раздрукоўкі: 23.11.2017 19:27
11.08.2017 22:08 Эканоміка, Фінансы

Чысты прыбытак "БПС-Ашчадбанка" па выніках першага паўгоддзя вырас больш чым у 6 разоў

Мінск, 11 жніўня. "БПС-Ашчадбанк" за студзень—чэрвень 2017 года па нацыянальных стандартах фінансавай справаздачнасці (НСФС) атрымаў чысты прыбытак у памеры 56,9 млн рублёў, што ў 6,6 разу больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Рэнтабельнасць капіталу склала 24,8%, паведамляе прэс-служба банка.

На фінансавым рынку Беларусі "БПС-Ашчадбанк" уваходзіць у топ-3 па памеры актываў, крэдытаў кліентам і прыцягнутых сродках насельніцтва. Яго актывы на 1 ліпеня 2017 года склалі 4.600 млн рублёў з доляй рынку 7,3%.

Крэдытны партфель банка на 1 ліпеня склаў 2.811 млн рублёў. У бягучым годзе істотна — на 45%, да 269 млн рублёў — вырас аб'ём крэдытаў, выдадзеных насельніцтву.

Для крэдытавання эканомікі выкарыстоўваюцца як рэсурсны патэнцыял Групы "Ашчадбанка", так і прыцягнутыя сродкі кліентаў, апошнія на 1 ліпеня склалі 2.189 млн рублёў.

За кошт капіталізацыі прыбытку павялічаны да 630 мільёнаў рублёў нарматыўны капітал банка (рост на 69 млн рублёў, або на 12%). Дастатковасць капіталу знаходзіцца на прымальным для бяспечнага функцыянавання ўзроўні, на 1 ліпеня — 21,354% (пры патрабаванні рэгулятара 11,25%).

"Нам удалося стабілізаваць якасць актываў. Таксама мы працягнулі палітыку аптымізацыі выдаткаў, што палепшыла суадносіны аперацыйных выдаткаў і даходаў і дазволіла дасягнуць узроўню рэнтабельнасці капіталу ў 24,8%", — адзначыў старшыня праўлення ААТ "БПС-Ашчадбанк" Сяргей Інюшын.

Асноўным акцыянерам ААТ "БПС-Ашчадбанк" выступае расійскае ПАТ "Ашчадбанк" (98,43% акцый).
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН