Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/08/12/915557_123456/
Дата раздрукоўкі: 26.09.2017 08:33
12.08.2017 16:58 Палітыка, Грамадства

Лукашэнка выказаў спачуванні прэзідэнту Егіпта і сем'ям ахвяр чыгуначнай трагедыі ў Александрыі

Мінск, 12 жніўня. Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні прэзідэнту Егіпта Абдэль Фатаху Саіду Хусейну Халілу аль-Сісі, сем'ям і родным ахвяр чыгуначнай трагедыі каля горада Александрыя.

Як адзначаецца ў тэлеграме, "вестка аб гібелі вялікай колькасці людзей у выніку гэтай трагедыі выклікала боль і смутак у сэрцах беларусаў".

Лукашэнка таксама пажадаў найхутчэйшага выздараўлення пацярпелым.

Сутыкненне цягнікоў адбылося паблізу станцыі Абіс на ўсходзе ад Александрыі. Састаў, які рухаўся з Каіра ў Александрыю, на поўным хаду ўрэзаўся ў цягнік з Порт-Саіда, што стаяў на пуцях. Загінулі, паводле апошніх звестак, 49 чалавек. Раненні рознай ступені цяжкасці атрымалі каля 135 чалавек.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН