Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/08/13/915565_915566/
Дата раздрукоўкі: 11.12.2017 07:04
13.08.2017 14:00 Грамадства, Культура

Святлана Алексіевіч правяла сустрэчу з жыхарамі Гомеля

Гомель, 13 жніўня. 12 жніўня ў будынку грамадска-палітычнага цэнтра ў Гомелі прайшла сустрэча з лаўрэатам Нобелеўскай прэміі Святланай Алексіевіч.

Пісьменніца пагутарыла з мясцовай жыхаркай, інвалідам трэцяй групы Наталляй Васіленкай, у якой шмат праблем са здароўем і фінансамі і якую пагражалі выселіць на вуліцу з яе адзінага арэнднага пакоя. Алексіевіч дапамагала фінансава Наталлі Васіленцы, штомесяц пералічвала ёй пэўную суму.

Пры сустрэчы ў грамадска-палітычным цэнтры нобелеўскі лаўрэат перадала жанчыне яшчэ тысячу долараў і папрасіла мясцовых журналістаў дапамагчы Васіленцы зрабіць неабходныя плацяжы ў банк за крэдыты і "Водаканал" за запазычанасць. "Не можа быць, каб мы ўсе разам не дапамаглі! Калі я ўзялася — я давяду гэтую справу да канца", — паабяцала Алексіевіч.

Васіленцы яна параіла не здавацца, адстойваць сябе. "Яшчэ рана знікаць, трэба змагацца", — дадала Алексіевіч.

Яна пацікавілася станам здароўя Васіленкі. Тая паскардзілася, што перажыла чарговы інсульт, а дапамогі ад дзяржавы няма. "Я ўвогуле логіку нашай дзяржавы не разумею: што тут усё значыць і як, чалавечага тут мала", — выказалася Алексіевіч. Яна паабяцала штомесяц, год ці два, дапамагаць матэрыяльна Васіленцы.

Пісьменніца таксама сустрэлася з перакладчыцай Галінай Мітраховіч, якая перакладала яе кнігі на партугальскую мову.
Алена Германовіич, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН