Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/08/13/915577_915578/
Дата раздрукоўкі: 11.12.2017 07:04
13.08.2017 13:57 Грамадства, Эканоміка

Лукашэнка павіншаваў работнікаў будаўнічага комплексу з прафесійным святам

Мінск, 13 жніўня. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў будаўнічага комплексу з прафесійным святам — Днём будаўніка, які адзначаецца 13 жніўня.

"Важнасць вашай дзейнасці цяжка пераацаніць. Намаганнямі архітэктараў, праекціроўшчыкаў, рабочых узводзяцца жылыя дамы, аб'екты прамысловасці і сельскай гаспадаркі, транспартнай і камунальнай інфраструктуры, школы, бальніцы, палацы культуры і спартыўныя арэны — усё тое, без чаго немагчыма ўявіць сучаснае жыццё", — гаворыцца ў віншаванні.

Лукашэнка падкрэсліў, што айчынныя будаўнікі па праве могуць ганарыцца сваімі дасягненнямі. "Выкарыстоўваючы багаты вопыт і ўкараняючы перадавыя тэхналогіі, яны паспяхова вырашаюць задачы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Іх высокі прафесіяналізм шырока запатрабаваны не толькі на радзіме, але і далёка за яе межамі", — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Ён выказаў упэўненасць, што шматлікія будаўнічыя калектывы Беларусі і надалей будуць верныя сваім слаўным традыцыям.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН