Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/08/13/915580_915581/
Дата раздрукоўкі: 17.08.2017 04:57
13.08.2017 15:08 Грамадства

16-гадовай мінчанцы адарвала палец у выніку перакульвання квадрацыкла

Мінск, 13 жніўня. У Іўеўскім раёне адбылася аварыя, у якой пасажырцы квадрацыкла адарвала палец.

Як паведамляе ДАІ Гродзенскай вобласці, мінчанка адзначала 11 жніўня свой шаснаццаты дзень нараджэння. Увечары паехала на квадрацыкле са знаёмым. На жвіровым пакрыцці каля вёскі Кавалі квадрацыкл з'ехаў у кювет і перакуліўся. У дзяўчыны ў выніку аварыі адбылася траўматычная ампутацыя пятага пальца правай рукі.

Пасля дастаўлення ў раённую бальніцу пацярпелую накіравалі ў сталічную бальніцу. У яе таксама ўстанавілі алкагольнае ап'яненне.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН