Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/08/13/915586_915587/
Дата раздрукоўкі: 11.12.2017 07:05
13.08.2017 15:21 Палітыка

Рыхтуецца візіт прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева ў Беларусь

Мінск, 13 жніўня. Пачалася актыўная падрыхтоўка візіту прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева ў Мінск, паведаміў казахстанскі прэм`ер-міністр Бакытжан Сагінтаеў 13 жніўня ў Астане на сустрэчы з беларускім калегам Андрэем Кабяковым.

"Мы цяпер рыхтуемся да візіту нашага прэзідэнта ў Мінск, падрыхтоўчая праца поўным ходам ідзе. Мы чакаем, што візіт кіраўніка нашай дзяржавы надасць істотны імпульс развіццю казахстанска-беларускіх адносін", — цытуе Сагінтаева агенцтва Казінфарм.

У сваю чаргу Андрэй Кабякоў падзякаваў казахстанскаму боку за цёплы прыём. "Гэты год з`яўляецца юбілейным для нашых краін. 25 гадоў таму мы ўсталявалі дыпламатычныя адносіны. За гэтыя гады наша супрацоўніцтва набыло стратэгічны характар. Казахстан для нас важны і правераны часам партнёр, з якім мы падтрымліваем высокі ўзровень узаемадзеяння як у двухбаковым парадку, так і па лініі інтэграцыйных утварэнняў і ў рамках міжнародных арганізацый", — падкрэсліў ён.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН