Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/08/19/916403_245631/
Дата раздрукоўкі: 21.11.2017 16:48
19.08.2017 12:07 Палітыка

Памочнік прэзідэнта Расіі Уладзіслаў Суркоў і спецпрадстаўнік Дзярждэпа ЗША па Украіне Курт Волкер сустрэнуцца 21 жніўня ў Мінску

Мінск, 19 жніўня. Спецпрадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамента ЗША па Украіне Курт Волкер 21 жніўня ў Мінску сустрэнецца з памочнікам прэзідэнта Расіі Уладзіславам Сурковым.

"Спецыяльны прадстаўнік ЗША па пытаннях Украіны Курт Волкер 21 жніўня адправіцца ў Мінск, дзе сустрэнецца з прадстаўнікамі ўрада Расіі, каб абмеркаваць расійска-ўкраінскія адносіны. Затым ён наведае Вільнюс (Літва) для правядзення сустрэч з высокапастаўленымі асобамі з мэтай абмеркавання далейшых дзеянняў ва Украіне", — гаворыцца ў паведамленні Дзярждэпартамента ЗША.

У Дзярждэпе таксама адзначылі, што 23 жніўня Волкер прыедзе ў Кіеў, дзе "далучыцца да міністра абароны ЗША Джэймса Мэтыса на сустрэчах з украінскімі высокапастаўленымі асобамі, каб абмеркаваць наступныя крокі ў дыпламатычных перамовах з мэтай аднаўлення суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны".

Прадстаўніком расійскага боку па пытаннях Украіны з'яўляецца памочнік прэзідэнта Расіі Суркоў. Волкер быў прызначаны спецпрадстаўніком Дзярждэпартамента ЗША 7 ліпеня.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН