Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/08/21/916558_12345/
Дата раздрукоўкі: 24.09.2017 11:45
21.08.2017 15:57 Палітыка

Памочнік прэзідэнта Расіі Суркоў і спецпрадстаўнік ЗША па Украіне Волкер праводзяць сустрэчу ў Мінску

Мінск, 21 жніўня. Памочнік прэзідэнта Расіі Уладзіслаў Суркоў і спрецпрадстаўнік ЗША па Украіне Курт Волкер праводзяць сустрэчу ў Мінску, паведамляе беларускае МЗС у "Твітэры".

Перамовы праходзяць у закрытым для СМІ рэжыме.

Як раней паведамляў Дзярждэпартамэнт ЗША, на сустрэчы плануецца абмеркаваць расійска-ўкраінскія адносіны. Затым Волкер наведае Вільнюс "для правядзення сустрэч з высокапастаўленымі асобамі з мэтай абмеркавання далейшых дзеянняў ва Украіне".

У Дзярждэпе таксама адзначылі, што 23 жніўня Волкер прыедзе ў Кіеў, дзе "далучыцца да міністра абароны ЗША Джэймса Мэтыса на сустрэчах з украінскімі высокапастаўленымі асобамі, каб абмеркаваць наступныя крокі ў дыпламатычных перамовах з мэтай аднаўлення суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны".
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН