Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/08/25/by_media_dddt_vid/
Дата раздрукоўкі: 21.10.2017 07:52
25.08.2017 09:46 Відэа, Спорт

Дар'я Домрачава: У Мінску прабежкі набіраюць папулярнасць

24 жніўня трохразовая алімпійская чэмпіёнка па біятлоне Дар'я Домрачава правяла трэніроўку каманды ВІП-персон Dream Team, якая працягвае падрыхтоўку да Мінскага паўмарафона.

Домрачава: "Размінка будзе дастаткова агульная. Усё ж такі я спецыялізуюся на лыжных відах спорту. У нас размінка крыху адрозніваецца ад размінкі бегуноў, але паспрабую паказаць практыкаванні, якія будуць карысныя.

Dream Team — каманда з сур'ёзным складам. Хачу пахваліць іх за тое, што зрабілі такі выклік сабе, што падаюць прыклад іншым, што, нягледзячы на шчыльны графік, можна знайсці час на спорт.

Сама часта прыязджаю ў Мінск, выходжу на трэніроўкі для падтрымання формы, бегаю па веладарожцы, сустракаю даволі шмат людзей на прабежцы — гэта вельмі прыемна. Прабежкі набіраюць папулярнасць".
Відэа Сяргея Сацюка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН