Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/08/28/917512_123456/
Дата раздрукоўкі: 22.11.2017 21:11
28.08.2017 18:24 Эканоміка

Беларусь уводзіць часовае ліцэнзаванне экспарту льновалакна за межы ЕАЭС

Мінск, 28 жніўня. Беларусь уводзіць часовае ліцэнзаванне экспарту льновалакна за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў ад 25 жніўня 2017 г. № 653, паведамляе прэс-служба ўрада.

Экспарт з Беларусі за межы мытнай тэрыторыі ЕАЭС ільновалакна будзе ажыццяўляцца па разавых ліцэнзіях, што выдаюцца Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю па ўзгадненні з канцэрнам "Беллегпрам".

Заява аб выдачы ліцэнзіі на экспарт ільновалакна ўзгадняецца "Беллегпрамам" пры наяўнасці заключанага паміж канцэрнам, Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання і аблвыканкамамі пагаднення аб умовах паставак ільновалакна.

Міністэрству замежных спраў даручана паведаміць у Еўразійскую эканамічную камісію аб ліцэнзаванні экспарту льновалакна і ўнесці на разгляд ЕЭК прапанову аб прымяненні іншымі дзяржавамі — членамі ЕАЭС аналагічных мер.

Пастанова набывае моц праз 10 дзён пасля яе афіцыйнага апублікавання, ліцэнзаванне экспарту дзейнічае на працягу шасці месяцаў.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН