Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/09/03/eu_918239_12345/
Дата раздрукоўкі: 26.09.2017 21:13
03.09.2017 13:26 Культура

На фасадах Мінскай ратушы пакажуць фотапраекцыю ад французскага мастака Клемана Брыяна

Мінск, 3 верасня. На фасадах Мінскай гарадской ратушы 7 і 8 верасня ў 21.00 пакажуць фотапраекцыю ад французскага фотамастака Клемана Брыяна, паведамляе прэс-служба пасольства Францыі ў Беларусі.

Мерапрыемства адбудзецца ў межах культурнай акцыі "Месяц фатаграфіі ў Мінску" і стане часткай праектаў, арганізаваных да 950-годдзя заснавання беларускай сталіцы.

Клеман Брыян жыве і працуе ў Парыжы, а таксама выкладае культуру і практыку фатаграфіі ва Універсітэце горада Валансьен (Францыя).

Мастак атрымаў адукацыю ў прэстыжнай Школе Луі Люм`ера. "Сваю ўвагу ён звяртае на вывучэнне пранікнення святла ў начную прастору. Ён працуе з праекцыямі зусім у новым ракурсе, які прадугледжвае іншае прачытанне і іншае бачанне малюнкаў у прасторы. Пры дапамозе інавацыйных прыстасаванняў, якія ён сам даводзіць да дасканаласці і якія здольныя рабіць праекцыі вялікіх памераў, Клеман Брыян раскрывае таямнічы бок месцаў, якія робяцца яго арт-аб`ектамі", — зазначылі ў пасольстве Францыі.

Клеман Брыян возьме ўдзел у Месяцы фатаграфіі ў Мінску ўжо ў другі раз.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН