Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/09/04/eu_eu_918240_12345/
Дата раздрукоўкі: 26.09.2017 21:13
04.09.2017 10:55 Культура, Беларусь — Eўрасаюз

У Мінску пакажуць спектакль французскага харэографа Анжалена Прэльжакажа "Фрэска. Карціна на сцяне"

Мінск, 4 верасня. Спектакль вядомага французскага танцора і харэографа Анжалена Прэльжакажа "Фрэска. Карціна на сцяне" будзе паказаны ў Мінску.

Як паведамляе пасольства Францыі ў Беларусі, спектакль прадставяць публіцы ў рамках VII Міжнароднага форуму тэатральнага мастацтва "ТЭАРТ", які пройдзе ў беларускай сталіцы з 27 верасня па 16 кастрычніка.

Паказ адбудзецца 28 верасня ў Палацы культуры Мінскага аўтазавода.

"Французскі харэограф Анжален Прэльжакаж ужо неаднойчы ў сваёй творчасці звяртаўся да тэмы казак і паданняў розных народаў і культур, і ў гэты раз у сваім спектаклі "Фрэска. Карціна на сцяне" ён звяртаецца да незвычайна паэтычна фальклору Азіі, — адзначылі ў пасольстве Францыі. — Ён пераносіць гледачоў у фантастычны свет кітайскіх казак і раскрывае неверагодную сілу выяўленчага мастацтва. Рэжысёр не імкнецца пераказаць старажытнае кітайскае паданне, а стварае яго сучасную адаптацыю і пераносіць дзеянне п'есы ў прастору на скрыжаванні розных культур, захоўваючы пры гэтым дух і сімвалізм старажытнай гісторыі".

Анжален Прэльжакаж пачынаў свой творчы шлях з класічнага балета, а затым захапіўся сучасным танцам і вучыўся яму ў вядомага харэографа Мерса Канінгема. З 1984 года спектаклі Прэльжакажа — у рэпертуары тэатраў па ўсім свеце, сярод якіх "Ла Скала" ў Мілане, "Нью-Ёрк Сіці балет" і "Балет Парыжскай оперы". За сваю кар'еру Прэльжакаж быў удастоены мноства ўзнагарод, сярод якіх ордэн Ганаровага легіёна і нацыянальны ордэн Францыі "За заслугі".
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН