Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/09/07/919127/
Дата раздрукоўкі: 22.11.2017 08:39
07.09.2017 20:50 Культура

Саюз беларускіх пісьменнікаў, Беларускі ПЭН-цэнтр і ЗБС "Бацькаўшчына" заснавалі прэмію імя Наталлі Арсенневай за найлепшую кнігу паэзіі

Мінск, 7 верасня. Саюз беларускіх пісьменнікаў, Беларускі ПЭН-цэнтр і згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына" абвясцілі пра заснаванне літаратурнай прэміі за найлепшую кнігу паэзіі імя Наталлі Арсенневай — выбітной беларускай паэткі, аўтара знакавага верша "Магутны Божа". Пасля вайны Арсеннева апынулася ў эміграцыі, дзе працягвала займацца беларускай справай, удзельнічала ў культурнай і асветніцкай дзейнасці, адзначаюць ініцыятары прэміі.

Першая прэмія будзе ўручаная сёлета за кнігу паэзіі, напісаную на беларускай мове і выданую ў 2016 годзе. Пераможцу вызначыць журы, у склад якога ўваходзіць Ірына Багдановіч, Лявон Баршчэўскі, Уладзімір Глазаў, Вальжына Морт і Ціхан Чарнякевіч.

Літаратурная прэмія імя Арсенневай заснаваная пры спрыянні беларуска-амерыканскага Фонду культуры і адукацыі Орса-Рамана і Харытатыўнага фонда Згуртавання беларусаў Вялікабрытаніі.

Правам намінавання на прэмію валодаюць выдаўцы, творчыя аб’яднанні, аргкамітэт прэміі, сябры журы і самі аўтары. На іх ляжыць абавязак падаць да 1 кастрычніка на разгляд журы прэміі электронныя pdf-версіі выданняў і, калі кніга выдавалася ў папяровым выглядзе, два папяровыя асобнікі.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН