Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/09/07/by_media_saidik0609/
Дата раздрукоўкі: 26.09.2017 21:21
07.09.2017 10:14 Відэа, Грамадства

Марцін Сайдзік: Удалося дамагчыся істотнага зніжэння выпадкаў сутыкненняў

У зоне канфлікту на ўсходзе Украіны ўдалося дамагчыся істотнага зніжэння выпадкаў баявых сутыкненняў, паведаміў журналістам спецпрадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ ў кантактнай групе Марцін Сайдзік па выніках раўнда перамоў у Мінску 6 верасня.

Сайдзік прадэманстраваў журналістам графік, які паказвае, што колькасць выпадкаў парушэння рэжыму спынення агню ў перыяд з 25 жніўня па 6 верасня знізілася на 67% у параўнанні з такім жа перыядам да школьнага перамір'я, а колькасць выбухаў знізілася на 74%.

"Наш прыярытэт у трохбаковай кантактнай групе — абарона цывільнага насельніцтва ў зоне канфлікту, — нагадаў дыпламат. — Я вельмі рады, што за гэты час амаль цалкам удалося пазбегнуць ахвяр сярод цывільнага насельніцтва. З радасцю адзначу, што дзякуючы гэтым намаганням і, вядома, так званаму хлебнаму перамір'ю сёлета ўдалося пазбегнуць паўтарэння гарачага лета, як у 2015 і 2016 гадах".

Сайдзік дадаў, што трохбаковая кантактная група "і надалей будзе прыкладаць усе намаганні, каб бакі забяспечвалі працягласць рэжыму бестэрміновага спынення агню".

Спецпрадстаўнік АБСЕ паведаміў, што ўдзельнікі рабочай групы па бяспецы абмеркавалі практычныя аспекты спынення агню, а таксама перспектывы і метады развядзення сіл і ваенных сродкаў у раёне Станіцы Луганскай і Залатога. Акрамя гэтага, удзельнікі абмеркавалі пытанні абароны аб'ектаў жыццёва важнай грамадзянскай інфраструктуры.
Відэа Сяргея Сацюка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН