Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/09/08/919191_919192/
Дата раздрукоўкі: 26.09.2017 21:19
08.09.2017 13:25 Грамадства, Спорт

ГУУС Мінгарвыканкама: Старшыня СФК "Слуцк" атрымаў хабар за забеспячэнне перамогі фірмы ў працэдуры закупкі

Мінск, 8 верасня. ГУУС Мінгарвыканкама паведаміла падрабязнасці справы старшыні грамадскага аб'яднання "Спартыўны футбольны клуб "Слуцк" Алега Каранеўскага.

Нагадаем, інфармацыя пра яго затрыманне з'явілася напярэдадні.

Як паведамляе ГУУС, старшыню ГА "Спартыўны футбольны клуб "Слуцк" затрымалі ў Мінску 5 верасня на праспекце Пераможцаў аператыўнікі ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі.

Ад дырэктара камерцыйнай арганізацыі старшыня СФК прыняў у якасці хабару 2.700 рублёў за спрыяльнае вырашэнне пытання аб забеспячэнні перамогі гэтай арганізацыі ў працэдуры закупкі, якая праводзіцца ГА.

У дачыненні да старшыні СФК упраўленнем Следчага камітэта па Мінску распачата справа па ч. 1 арт. 430 КК (атрыманне хабару).
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН