Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/09/09/by_media_stat2_vid/
Дата раздрукоўкі: 24.11.2017 21:20
09.09.2017 13:32 Відэа, Грамадства

Удзельнікі акцыі супраць вучэнняў "Захад-2017" прынялі сімвалічную прысягу

Увечары 8 верасня ў цэнтры Мінска адбылася акцыя апазіцыі супраць беларуска-расійскіх ваенных вучэнняў "Захад-2017".

Ля помніка партызану на плошчы Якуба Коласа Мікалай Статкевіча зачытаў, а ўдзельнікі акцыі за ім паўтарылі тэкст Клятвы свабоды:

Я, патрыёт Беларусі,

клянуся:

змагацца за свабоду і незалежнасць маёй краіны;

клянуся:

берагчы Беларусь у сэрцы маім,

бараніць яе ад любога ворага;

клянуся:

быць верным Беларусі,

ніколі не здрадзіць маім сябрам,

якія змагаюцца за вольную Айчыну.

Жыве Беларусь!
Відэа Сяргея Сацюка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН