Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/09/10/919438_123456/
Дата раздрукоўкі: 26.09.2017 21:19
10.09.2017 16:17 Спорт, Грамадства

Пераможцамі Мінскага паўмарафону сярод мужчын стаў кеніец, сярод жанчын — беларуска

Мінск, 10 верасня. Пераможцамі Мінскага паўмарафону на дыстанцыі 21,1 км сярод мужчын стаў кеніец, сярод жанчын — беларуска.

Як паведамілі арганізатары, кенійскі бягун Кіптум Маё пераадолеў дыстанцыю за 1 гадз. 3 мін. 19 сек. На леташнім аналагічным спаборніцтве ён пераадолеў гэтую ж адлегласць за 1 гадз. 3 хвіліны і таксама стаў пераможцам.

Другое месца ў паўмарафоне сярод мужчын заняў Бекеле Джым (Эфіопія) — 1 гадз. 4 мін. 23 секунды, трэцяе — Мікалай Лухімчык (Украіна) — 1 гадз. 6 мін. 13 сек.

Самы высокі сярод беларусаў вынік паказаў Уладзіслаў Прамаў — 1 гадз. 7 хвілін 16 секунд.

Сярод жанчын ўсе тры месцы заваявалі беларускі: на першым — Людміла Ляховіч (1 гадз. 13 мін 53 сек.), на другім — Ніна Савіна (1 гадз. 14 мін 14 сек.), на трэцім — Марына Даманцэвіч (1 гадз. 14 мін. 22 сек).

Цяперашні Мінскі паўмарафон стаў трэцім. У ім прынялі ўдзел да 30 тыс. Чалавек з 50 краін. У 2015 годзе ў аналагічным забегу ўдзельнічалі 16 тыс. чалавек, ў 2016 годзе-м - да 20 тыс.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН