Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/09/13/919824_447859/
Дата раздрукоўкі: 24.09.2017 11:23
13.09.2017 09:33 Эканоміка, Фінансы

МПЗ вынесла на грамадскае абмеркаванне праект указа, які прадугледжвае легалізацыю анлайн-гульняў

Мінск, 13 верасня. Міністэрства па падатках і зборах вынесла на грамадскае абмеркаванне праект указа прэзідэнта, які прадугледжвае легалізацыю анлайн-гульняў з выкарыстаннем сеткі інтэрнэт.

Як тлумачыць МПЗ, праект распрацаваны ў мэтах рэалізацыі канцэпцыі развіцця гульнявога бізнесу ў Беларусі, зацверджанай пастановай Саўміна ад 12 студзеня 2011 года № 31. Згодна з канцэпцыяй, заключным этапам яе рэалізацыі павінен стаць разгляд пытанняў прававога рэгулявання і ўкаранення новых тэхналогій у сферы гульнявога бізнесу ў частцы арганізацыі ў рэжыме анлайн гульняў з выкарыстаннем сеткі інтэрнэт з унясеннем адпаведных прапаноў ва ўрад Беларусі.

Прадугледжаны ў праекце ўказа механізм легалізацыі азартных анлайн-гульняў выбудоўвае сістэму дзяржрэгулявання такой дзейнасці на падставе ліцэнзавання.

Так, праектам указа прадугледжана, што дзейнасць, звязаную з арганізацыяй і правядзеннем азартных гульняў з дапамогай віртуальнай гульнявой установы, маюць права ажыццяўляць толькі арганізатары азартных гульняў, якія атрымалі ліцэнзію на права ажыццяўлення дзейнасці ў сферы гульнявога бізнесу са складнікам працы і паслугі "ўтрыманне віртуальнай гульнявой установы".

Прапануецца ўсталяваць ліцэнзійныя патрабаванні і ўмовы, выкананне якіх з'яўляецца абавязковай умовай як для атрымання ліцэнзіі, так і для наступнага ажыццяўлення дзейнасці па ўтрыманні віртуальнай гульнявой установы.

Праектам указа прапануецца ўвесці шэраг складаў адміністрацыйных правапарушэнняў ў сферы гульнявога бізнесу. У прыватнасці мяркуецца ўвядзенне адміністрацыйнай адказнасці арганізатараў азартных гульняў за невыкананне новых (змененых) патрабаванняў, а таксама запланаваных да замацавання ў палажэннях аб парадку ўтрымання віртуальнай гульнявой установы, казіно, залы гульнявых аўтаматаў, букмекерскай канторы, таталізатара. Права складаць пратаколы і разглядаць справы аб адміністрацыйных правапарушэннях прапануецца даць упаўнаважаным службовым асобам падатковых органаў, органаў КДК.

Прадугледжаныя шэраг іншых нормаў. У прыватнасці, улічваючы спецыфіку дзейнасці ў сферы гульнявога бізнесу (высокія рызыкі ўключэння ў азартныя гульні асобаў, якія не дасягнулі 18 гадоў, фармавання ў фізічных асоб гульнявой залежнасці, якая негатыўна адлюстроўваецца на псіхічным здароўе чалавека і інстытуце сям'і), а таксама міжнародны вопыт, уводзіцца забарона на допуск ў гульнявыя ўстановы (віртуальную гульнявую ўстанову) і (або) да ўдзелу ў азартных гульнях асоб, якія не дасягнулі 21-гадовага ўзросту.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН