Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: http://by.belapan.by/archive/2017/09/13/919987_919988/
Дата раздрукоўкі: 26.09.2017 21:21
13.09.2017 17:51 Грамадства

Прадстаўнік Мінабароны Беларусі расказаў, якія дзеянні будуць адпрацаваныя ў месцах правядзення вучэнняў "Захад-2017"

Мінск, 13 верасня. 13 верасня на брыфінгу ў Мінску начальнік дэпартамента ваеннага супрацоўніцтва — памочнік міністра абароны Беларусі па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Алег Воінаў расказаў, якія дзеянні будуць адпрацаваны ў месцах правядзення сумесных беларуска-расійскіх стратэгічных вучэнняў "Захад-2017".

Вучэнні пройдуць на тэрыторыі Беларусі 14—20 верасня. Для адпрацоўкі практычных дзеянняў войскаў на тэрыторыі краіны будуць выкарыстаны шэсць палігонаў і два ўчасткі мясцовасці ў Віцебскай вобласці — Дрэтунь і Глыбокае.

Паводле слоў Воінава, будуць адпрацаваны пытанні: "прыкрыццё дзяржаўнай граніцы; пошук, блакаванне і ліквідацыя незаконных узброеных фарміраванняў, тэрарыстычных і сепаратысцкіх арганізацый; пошук, блакаванне і знішчэнне дыверсійна-разведвальных груп; прыкрыццё супрацьпаветранай абаронай груповак войскаў ад удараў сродкаў паветранага нападу праціўніка; нанясенне паражэння саперніку ў раёнах, на маршрутах руху і рубяжах разгортвання; вядзенне абарончага бою; авіяцыйная падтрымка дзеянняў войскаў".

Як падкрэсліў прадстаўнік Мінабароны, авіяцыйная падтрымка дзеянняў войскаў спланавана на ўсіх палігонах, задзейнічаных у вучэннях.

Ён адзначыў, што пры вызначэнні раёнаў практычных дзеянняў войскаў "для выключэння напружанасці ў адносінах з Украінай, Польшчай, Літвой, Латвіяй прынцыпова выбраны палігоны, якія знаходзяцца на значнай адлегласці ад дзяржаўнай мяжы".
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2017 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН